Беларуская народная казка
26.10.2023Дзякуем казцы за добрае слова,
Што падарыла нам родная мова.
Матчын дарунак ад самай калыскі,
За гэта ад дзетак паклон табе нізкі.
З мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры і развіцця цікавасці да твораў вуснай народнай творчасці выхаванцы групы № 3 сумесна з бацькамі і выхавацелямі групы аформілі кніжную выставу «Беларуская казка – розуму падказка». Беларускія казкі не толькі захапляюць усіх святлом незвычайнага, неверагоднага і фантастычнага. Слухаючы казку, дзеці трапляюць у чароўны свет, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро заўсёды перамагае зло.


